З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бу́сельнік цыкутавы [3] , Бусельнік цыкутовы [4] , Бусельнік звычайны (Erodium cicutarium ) — від кветкавых раслін роду Бусельнік (Erodium ) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae ).
Грабелькі, дажджоўнік[5] , жабнік[6] , грабенчыкі, сушчэннік, чарвівец[3] [4] [7] [8] .
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло прамастаячае або прыўзнятае, апушанае густымі валаскамі. Лісце двойчыперыстарассечанае. Сцябловае на чаранках, супраціўнае[3] . Прыкаранёвае лісце ў разетцы. Кветкі малінавага, бледна-пурпуровага колеру з цёмнымі жылкамі, сабраныя па 3—8 у парасонападобныя суквецці [3] . Плод — зборны арэшак [3] .
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі . Заносны від у Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы [9] . Расце на палях, адкрытых сухіх месцах, у садах і агародах, у стэпах , пустынях і перадгор’ях, на засмечаных месцах. Цвіце ў маі —верасні [3] .
Лекавая і меданосная расліна. Утрымлівае дубільныя рэчывы , карацін , арганічныя кіслоты і смолы [3] . Пустазелле на пасевах збожжавых , прапашных культур і льну , у садах і вінаградніках [9] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ а б Сорные растения. Erodium cicutarium (L.) L’Her. — Аистник цикутовый, журавельник цикутовый, грабельки // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)